BE RU EN

Зніклы Boeing змяніў курс палёту да апошняга выхаду на сувязь

  • 19.03.2014, 10:29

Самалёт, які знік з экранаў радараў 8 сакавіка, змяніў курс палёту за 12 хвілін да таго, як яго экіпаж апошні раз выходзіў на сувязь з дыспетчарамі.

Пра гэта ў аўторак, 18 сакавіка, паведамляе NBC News са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Пры гэтым крыніцы NBC News лічаць, што змена курсу была праведзеная кімсьці з тых, хто знаходзіўся ў кабіне самалёта. Аднак эксперты, апытаныя CNN, выказалі здагадку, што каманда на змену курсу магла быць закладзеная ў праграму палёту, падрыхтаваную да рэйса, піша Lenta.ru.

У сваю чаргу, былы член камісіі па расследаванні авіякатастроф Савета па транспартнай бяспецы пры ўрадзе ЗША Грэг Фейт (Greg Feith) у інтэрв'ю NBC News заявіў, што змена курсу магла быць прадугледжаная адным з запасных планаў палёту лайнера, які, па невядомых пакуль прычынах, экіпаж прывёў у дзеянне.

Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам з Куала-Лумпура ў Пекін, знік з радараў у ноч на 8 сакавіка. На борце самалёта знаходзіліся 239 чалавек. Апошні раз экіпаж самалёта выходзіў на радыёсувязь з дыспетчарамі ў той момант, калі лайнер знаходзіўся над Паўднёва-Кітайскім морам.

Апошнія навіны