BE RU EN

Яцанюк: Рашэнне кадравых пытанняў сілай недапушчальна

  • 19.03.2014, 10:27

Пермьер-міністр Украіны асудзіў напад дэпутатаў ВА «Свабода» на кіраўніка «Першага нацыянальнага».

У прэс-службе Кабміна таксама заявілі, што такія паводзіны не адпавядаюць нормам дэмакратычнага грамадства. «Гэта не нашы падыходы. Краіна, якая ідзе да Еўрапейскага Звяза будзе вызнаваць на справе базавыя прынцыпы і каштоўнасці еўрапейскай супольнасці», - падкрэсліў Яцанюк.

Прэм'ер таксама адзначыў, што прававую ацэнку працы НТКУ будзе даваць Кабмін ў адпаведнасці з літарай закона.

Раней, група народных дэпутатаў ВА «Свабода», у ліку якіх - Багдан Бянюк, Ігар Мірашнічэнка і Андрэй Ільенка, груба прымусілі кіраўніка НТКУ Аляксандра Панцеляймонава напісаць заяву аб звальненні.

Парламентары абвінавацілі чыноўніка ў падтрымцы рэжыму Януковіча, штурхалі і білі яго па твары, называючы «маскалём». Пасля гэтага Панцеляймонава павезлі ў невядомым кірунку. Па словах дэпутатаў «Свабоды»: яго хацелі адвезці на Майдан «пакаяцца», але ён «пабаяўся» і з'ехаў самастойна.

У НТКУ заявілі, што падалі запыт у міліцыю на дзеянні дэпутатаў «Свабоды». Актывісты Майдана заявілі пра намер пікетаваць офіс партыі ў знак пратэсту супраць падобных дзеянняў.

Апошнія навіны