BE RU EN

Украінскім вайскоўцам ў Крыме дазволілі выкарыстоўваць зброю

  • 18.03.2014, 20:51

Міністэрства абароны Украіны дазволіла вайскоўцам крымскіх частак выкарыстанне зброі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы спікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава.

«Паводле інфармацыі Міністэрства абароны, сёння пад 16:00 вайскоўцы Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі здзейснілі штурм 13-га фотаграметрычнага цэнтра (г. Сімферопаль). Падчас штурму прамым пападаннем у вобласць сэрца быў забіты прапаршчык і цяжка паранены капітан Узброеных Сіл Украіны.

Выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны, Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў з мэтай абароны жыцця і здароўя ўкраінскіх вайскоўцаў даў дазвол на выкарыстанне зброі, згодна з вайсковым статутам. Падкрэсліваем, што адказнасць за кроў украінскіх вайскоўцаў ляжыць на палітычным кіраўніцтве Расейскай Федэрацыі і непасрэдна на Прэзідэнце Пуціне», - гаворыцца ў паведамленні.

Фота: segodnya.ua

Апошнія навіны