BE RU EN

ПАРЕ жорстка асудзіла анэксію Крыму

  • 18.03.2014, 20:41

Маскве нагадалі аб неабходнасці чальцоў Рады Еўропы паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць іншых краін.

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ганна Брасэр асуджае анэксію Крыма Расеяй. Пра гэта сказана ў паведамленні прэс-службы ПАРЕ.

«Я асуджаю найбольш жорсткімі словамі пастанову Расеі прызнаць незалежнасць Крыма, а таксама анэксію яго ў склад Расейскай Федэрацыі, што парушае Статут і асноўныя прынцыпы Рады Еўропы, а таксама абавязанні Расеі перад арганізацыяй. Усе дзяржавы-чальцы Рады Еўропы павінны паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць іншых дзяржаў», - падкрэсліла Брасэр.

Прэзідэнт ПАРЕ, а таксама судакладчыца маніторынгавага камітэта асамблеі ва Украіне наведаюць Кіеў 22-24 сакавіка 2014 г для абмеркавання крызісу, піша "Лiга.нет".

Нагадаем, сёння ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскі уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанай Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дагавор аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў. Пасля гэтага расейскія акупанты пачалі нападаць на ўкраінскія вайсковыя аб'екты ў Крыме.

Апошнія навіны