BE RU EN

У Магілёве эвакуявалі будынак з-за пакета

  • 18.03.2014, 17:54

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы часова прыпыніў працу.

Яго супрацоўнікаў эвакуявалі з-за падазронага нячыйнага пакета, знойдзенага каля будынка, перадае БелТА.

Пакет каля трох гадзін дня ўбачыў вартаўнік, ён націснуў на «трывожную кнопку». Супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС, якія прыбылі на месца, выклікалі групу размінавання. Прылеглая тэрыторыя ачэпленая, вядуцца рэжымныя працы.

Апошнія навіны