BE RU EN

Крымскія сепаратысты ўпэўненыя ў супрацоўніцтве з Беларуссю

  • 18.03.2014, 17:51

Улады непрызнанай Рэспублікі Крым заяўляюць, што гатовыя забяспечыць «максімальна камфортныя ўмовы» для працы беларускіх інвестараў.

«Я думаю, беларускія прадпрыемствы павінны прыходзіць, мы забяспечым зялёнае святло і максімальна камфортны рэжым працы для Беларусі», - заявіў «першы віцэ-прэм'ер» Аўтаномнай Рэспублікі Крым Рустам Тэміргаліеў у эфіры беларускага тэлеканала ОНТ у панядзелак увечары.

«Мы вельмі разлічваем на тое, што Крым будзе супрацоўнічаць у рамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з беларускімі абласцямі, рэгіёнамі», - падкрэсліў ён.

Тэміргаліеў адзначыў, што Светлагорскі завод будаўнічых матэрыялаў (Светлагорск, Гомельская вобласць) ужо прыступіў да рэалізацыі інвестпраекта ў Чарнаморскім раёне Крыма.

Апошнія навіны