BE RU EN

У Расеі адмянілі сёмы канцэрт «Океана Эльзы»

  • 18.03.2014, 17:22

Гастролі гурта адмянілі ў Кургане.

У Расеі зноў адмянілі выступленне ўкраінскага калектыву «Океан Эльзы», перадае ТСН.

На гэты раз не пашанцавала расейскім фанам гурта ў горадзе Курган. Канцэрт павінен быў адбыцца ў Курганскай абласной філармоніі 7 красавіка, аднак па невядомых прычынах яго адмянілі. Пра гэта паведаміла прадстаўніца філармоніі.

"Па незалежных ад філармоніі прычынах канцэрт гурта «Океан Эльзы», заяўлены на 7 красавіка, адменены", - сказала яна.

Адзначым, канцэрт у Кургане стаў сёмым па выступленнем "океанов", якое не адбылося ў Расеі. Да гэтага ўкраінскаму калектыву адмовілі ў Санкт-Пецярбургу, Уладзівастоку, Краснаярску, Іркуцку, Хабараўску і Южна-Сахалінску.

Апошнія навіны