BE RU EN

Францыя, Велікабрытанія і ЗША адмянілі сумесныя вучэнні з РФ

  • 18.03.2014, 16:42

Міністр замежных спраў Велікабрытаніі Уільям Хейг абвясціў аб рашэнні яго краіны, а таксама Францыі і ЗША адмяніць сумесныя ваенна-марскія вучэнні з РФ.

«Мы адмянілі вучэнні ВМС з удзелам Францыі, Расеі, Велікабрытаніі і ЗША і прыпынілі разгляд пытання аб візіце карабля брытанскіх ВМС у Расею», - адзначыў Хейг, словы якога прыводзяцца ў «Твітэры» МЗС Велікабрытаніі, піша «Інтэрфакс».

Раней у аўторак брытанскі міністр асудзіў рашэнне аб далучэнні Крыма да РФ.

Апошнія навіны