BE RU EN

УДАР заклікае разарваць дыпламатычныя адносіны з Расеяй

  • 18.03.2014, 16:12

Масква працягвае агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Украіны.

Зыходзячы з гэтага УДАР заклікае ўлады краіны разарваць дыпламатычныя адносіны з Расейскай Федэрацыяй. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе партыі.

"Зыходзячы з варожых дзеянняў палітычнага кіраўніцтва Расеі і агульнапрынятай практыкі міжнародных адносінаў, мы настойваем на неадкладным разрыве дыпламатычных адносінаў Украіны з Расейскай Федэрацыяй, - падкрэслілі ў партыі Віталя Клічко. - Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў Указ аб прызнанні незалежнасці так званай Рэспублікі Крым і распараджэнне аб падпісанні праекта дамовы аб прыняцці Крыма ў склад РФ. А Дзярждума Расеі падтрымала далучэнне Крыма да Расейскай Федэрацыі. Такія дзеянні з'яўляюцца працягам курсу расейскага кіраўніцтва на агрэсію супраць Украінскай дзяржавы, замахам на яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць. Гэта адкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны".

УДАР адзначае, што ў адказ на заклікі Украіны і міжнароднай супольнасці да пошуку дыпламатычных сродкаў рашэння канфлікту прэзідэнт Расеі абраў шлях далейшай эскалацыі напружанасці і ваенных пагроз.

"Гэта непрымальна і сёння адной з пазіцый Украіны павінен быць у тым ліку і разрыў дыпламатычных адносінаў з Расейскай Федэрацыяй", - перакананыя ў партыі.

Апошнія навіны