BE RU EN

Станіслаў Бялкоўскі папросіць грамадзянства Украіны

  • 18.03.2014, 15:40

Вядомы расейскі палітолаг, сацыёлаг і публіцыст Станіслаў Бялкоўскі мае намер у бліжэйшы час папрасіць грамадзянства Украіны.

Пра гэта ён заявіў у эфіры Мацвея Ганапольскага на Радио Вести.

Падчас эфіру Бялкоўскі прынцыпова перайшоў на ўкраінскую мову. "Я буду прасіць грамадзянства Украіны. Заяўляю з усёй адказнасцю", - сказаў ён.

Ацэньваючы зварот прэзідэнта РФ да Федэральнага сходу, Бялкоўскі адзначыў: "Перад намі спроба Пуціна ўвайсці ў гісторыю... Выкарыстоўваючы далучэнне Крыма да Расеі".

"Я спачуваю жыхарам Крыма, таму што яны трапляюць у краіну з татальнай карупцыяй і разбуранымі каштоўнасцямі", - заявіў палітолаг.

На яго думку, цяпер актыўная частка расейскага грамадства не жадае жыць пад кіраўніцтвам Пуціна, а імкнецца ў цывілізаваную Еўропу.

Апошнія навіны