BE RU EN

Рух па трасе Менск-Дзяржынск абмяжуюць

  • 18.03.2014, 15:02

Рух па ўчастку аўтадарогі Менск-Дзяржынск у Менскім раёне сёння будзе абмежаваны.

Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Менаблвыканкама, перадае БелТА.

З 18.30 да 21.00 на 17-м км аўтадарогі Менск-Дзяржынск (пешаходны пераход паблізу прыпыначнага пункта "Матэль") на месцы ДТЗ, якое мела месца раней, запланаванае правядзенне следчага эксперыменту. У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспартных сродкаў на дадзеным участку часова будзе абмежаваны ў напрамку Менска.

Каб не ствараць заторы Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Апошнія навіны