BE RU EN

Штэфан Фюле: Лепшы спосаб абароны Усходняй Еўропы - пашырэнне ЕЗ

  • 18.03.2014, 9:48

Еўракамісар Штэфан Фюле лічыць, што ў сувязі з сітуацыяй на Украіне ЕЗ можа разгледзець пытанне аб пашырэнні.

Еўракамісія пацвярджае сваю прапанову аб прыняцці Украіны ў склад ЕЗ, перадае Deutsche Welle. «Калі мы хочам сур'ёзна змяніць тую частку Усходняй Еўропы, якую закранулі цяперашнія падзеі, мы павінны выкарыстоўваць самы моцны інструмент палітыкі, які маецца ў ЕЗ - гэта пашырэнне. Яно мае беспрэцэдэнтную эфектыўную і стабілізуючую сілу», - заявіў камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле ў інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt.

Нагадаем, 17 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці Крыма. Сёння, па інфармацыі СМІ, ён выступіць са зваротам аб далучэнні Крыма і Севастопаля да РФ. У сувязі з гэтым Захад мае намер зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Апошнія навіны