BE RU EN

Андрэй Піянткоўскі: Украіна ўдарыла па комплексах Пуціна

  • 18.03.2014, 9:00

Галоўны неспакой Пуціна - гэта не сяброўства Украіны ў НАТА, а яе адмова ад удзелу ў Еўразійскім саюзе.

Пра гэта заявіў расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі, паведамляе УНН.

Эксперт адзначыў, што расейскія палітыкі з часоў распаду СССР "мараць пастаянна ўзначаліць нешта глабальнае".

"Галоўны неспакой - гэта не сяброўства Украіны ў НАТА, таму што яно ніякай пагрозы для Расеі не ўяўляе. Турботу выклікала адмова Украіны ад удзелу ў Еўразійскім Саюзе. Гэтыя ілюзіі фантомныя - гэта не толькі мары асобнага палітыка, а трызненне ўсяго палітычнага істэблішменту РФ. Яны нават не разумеюць, што гэтыя саюзы нікому не патрэбныя", - сказаў палітолаг.

Піянткоўскі лічыць такую рэакцыю расейскай палітычнай эліты комплексам.

"Гэта псіхалагічныя комплексы расейскай эліты ўзначаліць нешта глабальнае. Менавіта адмова Украіны стала для Пуціна паразай яго мары", - сказаў на заканчэнне ён.

Апошнія навіны