BE RU EN

У Крыме выкралі рэжысёра фільма «Вій»

  • 17.03.2014, 19:30

На паўвыспе далей знікаюць людзі.

Украінскі рэжысёр і кліпмэйкер Алан Бадаеў падключыўся да пошуку ў нядзелю зніклых без вестак у Сімферопалі аператараў аб'яднання кінематаграфістаў «Вавілон'13» Юрыя Грузінава і Яраслава Пілунскага, паведамляе ТСН. Кліпмэйкер на сваёй старонцы ў сацсетцы напісаў, што «Слава спрабаваў вывезці свайго бацьку, аднак з учорашняга дня не выходзіць на сувязь».

«Увага! Учора ў Крыме прапаў мой сябар. Украінскі кінааператар Яраслаў Пілунскі. Чалавек, які зняў выдатныя карціны, у тым ліку «Вій». Славка сумленны сын, ён спрабаваў вывезці свайго бацьку, аднак з учорашняга дня не выходзіць на сувязь. Людзі з пасведчаннем СБУ забралі ягоны аўтамабіль. Куды, чаму?» - напісаў Алан Бадаеў. Ён папрасіў усіх, каму не абыякавая гэтая сітуацыя, падняць сапраўдны шум.

Раней украінскі рэжысёр звярнуўся да Пуціна навэлай «Містэр прэзідэнт». Праца была прароцкай.

Апошнія навіны