BE RU EN

Абама: ЗША могуць увесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі

  • 17.03.2014, 18:26

ЗША ўвядуць дадатковыя санкцыі супраць Расеі, калі яна працягне ўмяшанне ў справы Украіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, выступаючы ў Белым доме, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паводле ягоных слоў, сітуацыю на Украіне можна развязаць дыпламатычным шляхам.

«Я мяркую, што ёсць магчымасць урэгуляваць сітуацыю дыпламатычным шляхам», - сказаў ён.

Апошнія навіны