BE RU EN

Пінскі школьнік памёр на ўроку фізкультуры

  • 17.03.2014, 17:07

Пінскім міжраённым аддзелам СК праводзіцца праверка па факце смерці 17-гадовага пінчука ў адной са школ горада.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук.

«У ходзе праверкі ўстаноўлена, што 17 сакавіка 2014 года навучэнец 11 класа знаходзіўся на ўроку фізічнай культуры ў школе Пінска, гуляў у футбол з аднакласнікамі. Праз некаторы час ён адчуў сябе дрэнна. Пасля чаго выкладчыкам была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая па прыбыцці канстатавала смерць юнака», - удакладніў Макарук.

«Следствам устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. Агледжанае цела памерлага, яго рэчы, зроблены агляд жылля 11-класніка і камп'ютэрнай тэхнікі з мэтай устанаўлення магчымых прычын наступлення смерці», - адзначыў афіцыйны прадстаўнік УСК.

Паводле яго слоў, «апытваюцца педагогі, аднакласнікі, сябры і сваякі памерлага». «У цяперашні час прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая ўстановіць прычыну смерці юнака», - удакладніў Макарук.

Апошнія навіны