BE RU EN

Украінскія спецслужбы затрымліваюць дыверсантаў з Расеі

  • 17.03.2014, 16:58

Спецслужбы працуюць над затрыманнем і нейтралізацыяй расейскіх дыверсійных груп на поўдні і ўсходзе Украіны.

Пра гэта распавёў міністр юстыцыі Павел Пятрэнка на брыфінгу ў аўторак, піша "Украинская правда".

Паводле яго слоў, даказаным з'яўляецца факт аб фармаванні і падрыўной дзейнасці "спецыяльна навучаных дыверсійных груп для дэстабілізацыі сітуацыі ў паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах". "Цяпер спецслужбы Украіны адпрацоўваюць спецыяльныя меры па ліквідацыі і затрыманню дыверсійных груп, якія працуюць на ўсходзе", - сказаў Пятрэнка.

На пытанне, які статус маюць дэпутаты распушчанага Вярхоўнага Савета Крыма, а таксама іншыя чыноўнікі аўтаноміі, ён сказаў, што "усе яны з'яўляюцца сепаратыстамі". "Гэта тыя людзі, якія паставілі пад пагрозу жыцці мільёнаў грамадзян Крыма і цяпер фактычна стварылі пагрозу для пачатку трэцяй сусветнай вайны", - заявіў міністр юстыцыі.

"Сапраўднай уладай Крыма з'яўляюцца тыя чыноўнікі і дзяржслужачыя, якія не падпарадкаваліся мясцовым псеўдаўладам, - сказаў Пятрэнка. - Адносна свайго ведамства, то магу сказаць, што большасць супрацоўнікаў органаў юстыцыі адмовіліся выконваць злачынныя загады самаабвешчанай крымскай улады. У прыватнасці, гаворка ідзе пра ўвесь склад пенітэнцыярнай сістэмы на тэрыторыі Крыма".

Апошнія навіны