BE RU EN

Пад Варшавай знайшлі амаль 500 кілаграмаў выбухоўкі

  • 17.03.2014, 16:51

Паліцыянты з Цэнтральнага следчага бюро выявілі небяспечны груз.

Польская паліцыя паведаміла, што выявіла 477,5 кг выбуховых матэрыялаў у лесе пад Варшавай. Знойдзена тры месцы захоўвання. Паліцыя лічыць, што гэтыя выбухоўкі з часоў Другой сусветнай вайны збіралі злачынцы.

Зламыснікі падрыхтавалі мінамётныя і артылерыйскія снарады, ручныя гранаты і нават авіябомбу, перадае «Polskie Radio».

Паліцыя канфіскавала знойдзеныя выбуховыя матэрыялы. Сапёры вывезлі іх на палігон з мэтай утылізацыі.

Апошнія навіны