BE RU EN

Украіна адпрэчыла ўльтыматум Расеі

  • 17.03.2014, 16:50

МЗС Украіны лічыць непрымальнымі прапановы Масквы.

«Гэтая заява МЗС РФ падобная на ўльтыматум. Пазіцыя, якая там выкладзеная, з'яўляецца абсалютна не прымальнай для ўкраінскага боку», - заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

Паводле яго слоў, Кіеў зыходзіць з таго, што любыя перамовы з Масквой пры міжнародным пасярэдніцтве павінны праходзіць выключна на аснове павагі тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і неўмяшання ў яе ўнутраныя справы, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Гэта азначае, што расейскі бок павінен неадкладна спыніць агрэсію і правакацыі на тэрыторыі Украіны, неадкладна вывесці свае войскі ў месцы іх пастаяннай дыслакацыі. Таму яшчэ раз падкрэслю, што тыя пазіцыі, якія ўтрымліваюцца ў заяве, непрымальныя і з'яўляюцца прамым умяшаннем ва ўнутраныя справы Украіны», - падсумаваў прадстаўнік МЗС Украіны.

Нагадаем, раней Масква заявіла аб сваёй гатоўнасці прыступіць да фармавання міжнароднага механізму для вырашэння ўкраінскага крызісу - кампактнай групы падтрымкі для Украіны. У якасці адной з мэтаў міжнароднай групы падтрымкі МЗС Расеі разглядае неадкладныя крокі па прыняцці новай федэратыўнай Канстытуцыі Украіны. Масква таксама выступае за гарантаваны нейтральны ваенна-палітычны статус Украіны і яго замацаванне ў рэзалюцыі РБ ААН. У Маскве настойваюць на тым, каб руская мова атрымала статус другой дзяржаўнай, і гэта, на думку расейскага боку.

Апошнія навіны