BE RU EN

The Telegraph: ФІФА і УЕФА могуць увесці санкцыі супраць Расеі

  • 17.03.2014, 16:31

УЕФА і ФІФА гатовыя аб'явіць аб сур'ёзных санкцыях у дачыненні да Расеі.

У прыватнасці, ёсць інфармацыя, што футбольныя чыноўнікі могуць разгледзець пытанне з пазбаўленнем Расеі права правядзення чэмпіянату свету у 2018 годзе, паведамляе The Telegraph.

Гэта звязана з рэферэндумам у Крыме па пытанні далучэння да Расеі. Украіна і краіны Захаду заявілі пра незаконнасць галасавання і адмаўляюцца прызнаваць яго вынікі, нагадвае gazeta.ua.

Таксама сур'ёзны ціск можа быць аказаны на клубы заходняй Еўропы, якія маюць фінансавую сувязь з Расеяй. У прыватнасці, гаворка ідзе пра "Шальке", тытульным спонсарам якога з'яўляецца кампанія "Газпрам".

Заўзятары "рудакопаў" гатовыя нават прасіць кіраўніцтва клуба разарваць пагадненне з расейскімі прадстаўнікамі. Еўрапарламент патрабаваў, каб на матч 25-га тура чэмпіянату Германіі супраць "Аўгсбурга" футбалісты "Шальке" выйшлі на поле без надпісаў на майках.

Апошнія навіны