BE RU EN

Адабраную ў журналістаў у Крыме тэхніку перадалі ФСБ

  • 17.03.2014, 16:17

Тэлефоны, фотаапараты і планшэты журналістаў з Украіны, Нарвегіі і Польшчы перадалі ФСБ Расеі.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі самаабвешчанай крымскай арміі, паведамляе «Украинская правда».

«Ваша тэхніка там - звяртайцеся ў Маскву», - сказалі журналістам у панядзелак.

Нагадаем, у пятніцу ў Сімферопалі каля ваеннага камісарыята невядомыя людзі ў масках адабралі тэхніку ў журналістаў. Дзяжурны патлумачыў, што тэхніку адабралі, таму што прадстаўнікоў СМІ «прасілі не здымаць».

Журналісты знаходзіліся за межамі камісарыята.

Тады журналістам паабяцалі вярнуць рэчы «пасля праверкі».

Апошнія навіны