BE RU EN

Віталь Клічко: ЕЗ павінен увесці санкцыі і супраць сепаратыстаў

  • 17.03.2014, 15:55

УДАР заклікае прымяніць санкцыі да тых, хто правакуе раскол украінскай дзяржавы і падтрымлівае падобныя дзеянні.

Пра гэта заявіў лідар партыі Віталь Клічко на брыфінгу ў крызісным медыя-цэнтры.

"Такія санкцыі павінны прадугледжваць, у прыватнасці: арышт або забарону на ўезд грамадзян на тэрыторыю Украіны; замарожванне рахункаў гэтых асоб і іх прадпрыемстваў ва Украіне; расследаванне паходжання грошай на рахунках такіх асоб і прадпрыемстваў; зварот да ўрадаў і фінансавых устаноў іншых дзяржаў з патрабаваннем аб замарозцы рахункаў і вяртання сродкаў", - адзначыў Клічко.

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць звярнуцца да ЕЗ з просьбай аб санкцыях у дачыненні да ўсіх раскольнікаў - "Аксёнава, Канстанцінава і іх паплечнікаў, якія прадалі сваю краіну. А адпачываць любяць чамусьці на Захадзе. Няхай адчуюць, што кожнае дзеянне мае сваю цану".

Клічко таксама падкрэсліў, што пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну, парламентары павінны выразна паказаць свету сваю пазіцыю і волю: у прыватнасці, адклікаць украінскага амбасадара з Масквы.

Фота: AFP

Апошнія навіны