BE RU EN

За ўваходжанне Крыма ў Расею «прагаласавалі» 123% севастопальцаў

  • 17.03.2014, 15:35

Гэта вынікае з супастаўлення дадзеных яўкі і статыстычных дадзеных за 2013 год.

На гэтыя дадзеныя звярнуў увагу блогер teh-nomad у Жывым Часопісе, перадае «Украинская правда».

Так, кіраўнік камісіі Вярхоўнага савета Крыма па арганізацыі і правядзенні рэферэндуму Міхаіл Малышаў заявіў, што па стане на 8 вечара 16 сакавіка яўка выбаршчыкаў у Крыме склала 81,36%.

«На 20 гадзін у Крыме прагаласавалі 1 мільён 250 тысяч 426 чалавек. Гэта вынік без уліку Севастопаля. З улікам Севастопаля прагаласавалі 1 мільён 724 тысяч 563 чалавекі», - заявіў Малышаў.

Гэта значыць, калі верыць крымскім «уладам» 474 137 чалавек з Севастопаля прагаласавалі на «рэферэндум».

Аднак па стане на 1 лістапада 2013 года, паводле дадзеных Упраўлення статыстыкі ў Севастопалі, усё пастаяннае насельніцтва горада - 383 499 чалавек, а прысутнае на той момант - 385 462 чалавек.

Апошнія навіны