BE RU EN

Financial Times: Хопіць асцярожнічаць з Пуціным

  • 17.03.2014, 15:03

Мэты, якія пераследуе ўварванне ў Крым, - пагроза бяспецы і каштоўнасцям заходніх дэмакратый.

Пра гэта сцвярджае ў сваім артыкуле для Financial Times (пераклад - Inopressa.ru) дэпутат парламента Канады Крыста Фрыленд, у мінулым кіраўнік карпункта газеты ў Маскве. "Ніхто з нас не можа заставацца ў бяспекі ў свеце, дзе Расея, узброеная ядзернай зброяй і фінансаваная нафтадалярамі, сцвярджае сваё права парушаць міжнародныя законы і дамовы", - тлумачыць аўтар. Пад пытаннем апынуўся і рух свету да дэмакратыі.

Поспех Пуціна ў Крыме падбадзёрыць дыктатараў і збянтэжыць дэмакратаў, умацуе пазіцыі тых, хто лічыць, што адзінае права - гэта сіла, і падарве намаганні выбудаваць наднацыянальнае вяршэнства закона. "Вось чаму Пуціна трэба спыніць", - піша аўтар.

Фрыленд прапануе свой план.

Вялікая перавага Захаду - самі ўкраінцы. Але ім трэба дапамагчы абараніць сябе. Вельмі важная эканамічная дапамога з боку Захаду. Між тым, па словах аўтара, "армія, якая дайшла да жабрацтва, збірае ахвяраванні ўкраінцаў па sms". Фрыленд раіць украінскім алігархам таксама ўнесці свой уклад, а МВФ - "усвядоміць, што нацыянальная бяспека важней "шокавай тэрапіі", і адпаведна змяніць свае рэкамендацыі".

Калі ж расейскія войскі ўвойдуць не толькі ў Крым, >"мы павінны быць гатовыя зрэагаваць агрэсіўна. Расея і яе эліты не могуць быць часткай сусветнай супольнасці і эканомікі, калі іх вайскоўцы ўрываюцца ў суверэнную дзяржаву", піша Фрыленд.

Пры гэтым важна "адсалютаваць "іншай Расеі", якая ў суботу так смела выйшла пратэставаць у Маскве", адзначае аўтар.

Грамадзяне заходніх краін прывыклі думаць, што дэмакратыя і глабальная эканамічная інтэграцыя даюцца бясплатна. Але рашэнні Пуціна наконт Украіны "прадвызначаць, як шмат давядзецца заплаціць нашаму пакаленню за далейшае карыстанне гэтымі дарамі", заключае аўтар.

Апошнія навіны