BE RU EN

Патрыярх Кірыл апраўдаў разню Івана Грознага ў Полацку

  • 17.03.2014, 13:47

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы пахваліў маскоўскага цара Івана Грознага за Лівонскую вайну.

Пра гэта Патрыярх Кірыл заявіў падчас асвячэння храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Крылацкім горада Масквы. Яго словы прыводзіць афіцыйны сайт Рускай праваслаўнай царквы.

«Вядома, што цар Іван IV Грозны наведваў гэтае месца, калі накіроўваўся ў паход на Полацк. Многія ўжо не ведаюць, што ад гэтага паходу залежаў шмат у чым лёс Расеі. І рускае войска тады перамагло і спыніла небяспечную агрэсію, якая, як заўсёды, несла ў адносінах да Расеі не толькі спробу атрымаць матэрыяльныя даброты, закабаліўшы народ, але, што самае галоўнае, заўсёды былі спробы, як мы б сказалі сучаснай мовай, перафарматаваць нашу свядомасць, змяніць наша культурнае, нацыянальнае і рэлігійнае самаразуменне. Тады Іван Грозны не дазволiў гэтага зрабіць», - заявіў Патрыярх Кірыл.

Нагадаем, Полацк быў захоплены войскамі Івана Грознага 15 лютага 1563 года. Маскоўскія войскі падвергнулі горад поўнаму спусташэнню, тысячы яго жыхароў былі забітыя і выселеныя. Полацкія баяры, купецтва, большасць гараджан, а таксама жыхары наваколляў Полацка былі пазбаўленыя маёмасці і сагнаныя ў палон, па розных ацэнках лік палонных склаў ад 15 000 да 60 000 чалавек.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны