BE RU EN

Актывісты «Другой Расеі» напалі на амбасаду Украіны ў Маскве

  • 17.03.2014, 13:02

У Маскве актывісты партыі «Іншая Расея» здзейснілі напад на Амбасаду Украіны ў РФ.

Пра гэта УНІАН паведаміў супрацоўнік амбасады.

«Сёння раніцай чацвёра прадстаўнікоў партыі «Іншая Расея», а таксама карэспандэнт выдання «Грани.ру» здзейснілі напад на ўкраінскае дыпламатычнае прадстаўніцтва. Тыя, хто нападаў, кінулі на тэрыторыю амбасады дзве дымавых шашкі», - сказаў суразмоўца агенцтва і дадаў, што ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Акрамя таго, былі раскіданыя ўлёткі «Кіеў - рускі горад».

Правапарушальнікаў затрымала маскоўская паліцыя. Меры бяспекі каля амбасады ўзмацнілі.

Фота: drugros.ru

Апошнія навіны