BE RU EN

У гаджэтаў Apple з'явяцца дастасаванні ад Microsoft Office

  • 17.03.2014, 12:29

Кампанія Microsoft у хуткім часе можа прадэманстраваць шэраг дастасаванняў Office для прылад ад кампаніі Apple.

Дастасаванні ад Microsoft для аперацыйнай сістэмы iOS ужо цалкам напісаныя і гатовыя да выпуску. Ужо некалькі гадоў інвестары настойвалі на адаптацыі офісных дастасаванняў для Apple і Google, паведамляе piter-piter.ru.

Новы офісны пакет для iOS павінен стаць адным з галоўных гульцоў на рынку, паколькі змяшчае шэраг карысных і важных функцый у спалучэнні з інтуітыўна зразумелым і зручным інтэрфейсам.

Microsoft вырашылі тэрмінова нагнаць упушчанае, бо ўжо існуе папулярная праграма для iPad пад назвай Quip, якая мае ўсе офісныя магчымасці.

Апошнія навіны