BE RU EN

Турчынаў падпісаў указ аб ваенным становішчы і частковай мабілізацыі

  • 17.03.2014, 12:09

Указ павінна зацвердзіць Вярхоўная Рада.

Ва Украіне аб'яўляюць ваеннае становішча і частковую мабілізацыю ў войска па ўсёй тэрыторыі краіны. Пра гэта паведаміў в.а. прэзідэнта Украіны і спікер Рады Аляксандр Турчынаў, перадае ТСН.

Частковая мабілізацыя праводзіцца на тэрыторыі ўсіх абласцей Украіны, а таксама ў Кіеве. На тэрыторыі АР Крым і Севастопаля мабілізацыя ажыццяўляецца з ліку грамадзян, якія добраахвотна выказалі жаданне адправіцца на ваенную службу, у тым ліку шляхам прыбыцця ў ваенныя камісарыяты, ваенныя часткі.

«Указам ствараюцца ўмовы для пераводу Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Украіны, іншых ваенных фармаванняў Украіны, аператыўна-выратавальнай службы грамадзянскай абароны на арганізацыю і штаты ваеннага часу», - гаворыцца ў парадку дня.

Адпаведны ўказ ужо падпісаны в.а. прэзідэнта. Турчынаў растлумачыў, што падпісаў гэты ўказ «улічваючы працяг агрэсіі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, якую Расея спрабуе прыкрыць вялікім фарсам пад назвай «рэферэндум», які ніколі не будзе прызнаны ні Украінай, ні ўсім цывілізаваным светам».

«Улічваючы ўсю гэтую небяспеку, я падпісаў указ аб частковай мабілізацыі», - заявіў Турчынаў. Цяпер Рада павінна зацвердзіць указ.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны