BE RU EN

Эксперымент: крымчанін прагаласаваў на трох участках

  • 17.03.2014, 11:21

Падчас «рэферэндуму» крымчанам дазвалялі галасаваць некалькі разоў.

Блогер bither паведамляе, што яму патэлефанаваў стары сябар, які ўжо некалькі гадоў працуе ў Крыме, і распавёў, як прагаласаваў дзеля эксперыменту на трох участках.

«Ян, я сёння з раніцы прагаласаваў на 3 участках у Партэніце. Ніякіх ксеракопій пашпарта, ніякіх праверак і назіральнікаў. «Можна ў вас прагаласаваць з сімферопальскай прапіскай? Вядома! Праходзьце, калі ласка!»

Так што можна было проста абвясціць вынік і не гуляць у працэс і бачнасць дэмакратыі. Якая ўжо дэмакратыя на акупаваных тэрыторыях? Сардэчна запрашаем у дзівосны новы свет, крымчане!» - сказаў ён.

16 сакавіка ў АРК прайшоў «рэферэндум», які ЗША, еўрапейскія краіны, афіцыйны ЕЗ, міжнародныя інстытуты, АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі, дзеючая ўлада Украіны не прызнаюць законным і легітымным. Таксама «рэферэндум» прызнаны незаконным аўтарытэтнай міжнароднай прававой інстытуцыяй - Венецыянскай камісіяй. Тым часам Камітэт выбаршчыкаў Украіны заявіў пра неаднаразовыя парушэнні падчас крымскага «рэферэндуму».

Апошнія навіны