BE RU EN

У Гомелі знікае з продажу грыўна

  • 17.03.2014, 11:08

У другой палове дня 14 сакавіка ні ў адным з аддзяленняў банкаў у цэнтры Гомеля, а таксама ў раёне чыгуначнага вакзалу не было ў продажы грыўны.

Па словах касіраў, украінскую валюту можна было купіць раніцай, але ўжо да абеду ўсе наяўныя грыўны раскупілі.

Карэспандэнт БелаПАН правёў маніторынг аддзяленняў "Беларусбанка", "Тэхнабанка", "БПС-Ашчадбанка", банка "Масква-Менск" - грыўні ў продажы не было. У той жа час розніца курсу куплі і продажу адрозніваецца ў банках у два-тры разы.

Аддзяленні "Беларусбанка" ў Гомельскай вобласці наогул спынілі абменныя аперацыі з грыўняй. Як растлумачыў касір аднаго з аддзяленняў, купляць і прадаваць грыўню перасталі 14 сакавіка. Паводле сайта "Беларусбанка", аперацыі з грыўняй праводзяцца ў Менску, Віцебску, Магілёве і Оршы.

Між тым курс даляра да грыўні ў самой Украіне стабілізаваўся.

Апошнія навіны