BE RU EN

Нацбанк нагадвае: Банкноты ў 10 і 20 рублёў стануць несапраўднымі

  • 17.03.2014, 11:04

Заканчваецца перыяд абмену банкнот наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 года, якія выключаюцца з абарачэння.

Пра гэта паведамляе Нацбанк Беларусі.

«Па 31 сакавіка 2014 года ўключна абмяняць банкноты гэтых наміналаў яшчэ можна без абмежаванняў і без збірання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, роўнай 50 рублям, у структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

З 1 красавіка 2014 года банкноты наміналам 10 і 20 рублёў будуць выключаныя з абарачэння і лічыцца несапраўднымі», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны