BE RU EN

Данецкія сепаратысты прасіліся ў Расею пад сцягам Сербіі

  • 17.03.2014, 9:31

Прарасейскія дэманстранты не вельмі добра ўяўляюць сабе, як выглядае сімволіка краіны, у якой яны хочуць жыць.

У сацыяльных сетках карыстальнікі выклалі фатаграфію, на якой відаць, што ўдзельнікі мітынгу пераблыталі чарговасць колераў на расейскім сцягу.

«Людзі са сцягам Сербіі (перавернуты сцяг Расеі) просяцца дадому ў Расею. Літара І ў слове СМІ неяк не так выглядае) Увогуле, чым больш глядзіш, тым больш на гэтым фота «карэнных рускамоўных данчан», - пракаментавала сваю фатаграфію адна з карыстальнікаў у сацыяльных сетках.

Нагадаем, у шэрагу абласных цэнтраў на ўсходзе Украіны сёння прайшлі масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся захопам адміністрацыйных будынкаў і падпаламі.

Апошнія навіны