BE RU EN

Сепаратысты налічылі 96% крымчан, якія «прагаласавалі» за Расею

  • 17.03.2014, 8:04

(абноўлена - 11:11) У Крыме апрацавалі 100% бюлетэняў.

Пра гэта ў эфіры ГТРК «Крым» паведаміў старшыня камісіі Вярхоўнага Савета Крыма па арганізацыі і правядзенні рэферэндуму Міхаіл Малышаў, спасылаючыся на дадзеныя апрацоўкі 100% бюлетэняў па стане на 09:00 17 сакавіка, перадае «Крыминформ».

«Колькасць галасоў удзельнікаў агульнакрымскага рэферэндуму, пададзеных у падтрымку пытання агульнакрымскага рэферэндуму - Вы «за» ўз'яднанне з Расеяй на правах суб'екта Расейскай Федэрацыі? - складае 1 млн 233 тыс. 2 чалавекі, што ў адсоткавых адносінах складае - 96,77%», - сказаў Малышаў журналістам, падводзячы канчатковыя вынікі «рэфэрэндуму».

Яўка, паводле яго слоў, склала 1 млн 274 тыс. 96 чалавек, што складае 83,1% выбаршчыкаў. Дадзеныя прыводзяцца без уліку вынікаў галасавання ў Севастопалі.

16 сакавіка ў АРК прайшоў «рэферэндум», які ЗША, еўрапейскія краіны, афіцыйны ЕЗ, міжнародныя інстытуты, АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі, дзеючая ўлада Украіны не прызнаюць законным і легітымным. Таксама «рэферэндум» прызнаны незаконным аўтарытэтнай міжнароднай прававой інстытуцыяй - Венецыянскай камісіяй. Тым часам Камітэт выбаршчыкаў Украіны заявіў пра неаднаразовыя парушэнні падчас крымскага «рэферэндуму».

Апошнія навіны