BE RU EN

Журналіст «5 канала»: Лідар украінскіх камуністаў Сіманенка - у Менску

  • 17.03.2014, 7:46

Кіраўнік КПУ, які ўцёк з Украіны, хаваецца ў сталіцы Беларусі.

Пра гэта піша журналіст «5 канала» Андрэй Кавалёў.

«Сіманенка ў Менску. Заўтра раніцай чартарам пералятае ў Маскву», піша ён, спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў Камуністычнай партыі Украіны.

Нагадаем, пасля змены ўлады ва Украіне, краіну пакінулі разам са зрынутым прэзідэнтам Віктарам Януковічам каля 40 яго каманды, якія зараз знаходзяцца ў вышуку. Сярод іх - міністры, дэпутаты і алігархі. СМІ паведамлялі, што ў Менск беглі міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка, якога апазіцыя вінаваціла ў забойствах актывістаў Еўрамайдана, і набліжаны да сям'і Януковіча бізнесмен Сяргей Курчанка. Паводле неафіцыйных дадзеных, беларускі КДБ запатрабаваў ад абодвух неадкладна пакінуць краіну.

Апошнія навіны