BE RU EN

Фотафакт: Сірыйскі хлопчык размахвае сцягам Украіны

  • 16.03.2014, 21:36

Здымак зроблены ў абложаным войскамі Башара Асада горадзе Дума.

Ён апублікаваны ў супольнасці «Еўрамайдан» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Сірыйскі хлопчык у абложаным горадзе Думы трымае ўкраінскі сцяг. Якія тут каментары», «ён, як ніхто іншы, ведае, што такое вайна», «Сірыя, як і мы, пакутуе ад Пуціна. Трымайся хлопчык», - пішуць украінскія карыстальнікі ў каментара пад фота.

Горад Дума - адзін з самых старажытных на Зямлі, ён размяшчаецца ў 10 кіламетрах ад Дамаска і некалькі разоў пераходзіў ад войскаў Башара Асада да паўстанцаў і назад.

Апошнія навіны