BE RU EN

Затрыманых на «Камароўцы» актывістаў адправілі ў турму

  • 16.03.2014, 18:36

Удзельнікаў пікету Аб'яднанай грамадзянскай партыі чакае суд.

Усяго было затрымана блізу 10 чалавек, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік беларускага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі, першы намеснік старшыні аргкамітэта ў стварэнні БСДП (Народная Грамада ) Аляксандр Арастовіч, відэааператар Алесь Сіліч. Іх даставілі ў УУС Савецкага раёна, паведамляе БелаПАН.

Некаторых з затрыманых, у тым ліку Вольгу Маёраву, Ганну Канапацкую, Наталлю Валакіду, праз тры гадзіны адпусцілі, склаўшы адміністрацыйныя пратаколы. Суд над імі адбудзецца 17 сакавіка. Таксама з міліцыі быў адпушчаны журналіст Алесь Сіліч.

Астатніх, у тым ліку Лябедзьку, Раманоўскага, Арастовіча, перавялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суда. Суды над імі, паводле папярэдніх дадзеных, пачнуцца раніцай у панядзелак.

Нагадаем, удзельнікі пікету, які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарчы, трымалі партрэты 10 беларускіх палітвязняў, а таксама бясследна зніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.

Апошнія навіны