BE RU EN

Канстанцін Хабенскі: Украіна, мы з вамі

  • 16.03.2014, 17:34

Папулярны расейскі акцёр Канстанцін Хабенскі публічна асудзіў палітыку Пуціна ў дачыненні да Украіны.

Пра гэта Канстанцін Хабенскі заявіў напярэдадні на сваёй старонцы ў сацсетцы «Вконтакте».

«Сябры ўсе вы ведаеце, што адбываецца ва Украіне і я хачу вам сказаць толькі адно - я падтрымліваю Украіну і асуджаю палітыку Уладзіміра Пуціна. Украіна, мы з вамі», - напісаў ён.

У адказ многія карыстальнікі сацыяльнай сеткі пачалі крытыкаваць і абражаць акцёра. Атрымаўшы шэраг негатыўных водгукаў на гэты запіс, акцёр напісаў:

«Варта было загаварыць пра Украіну, як адразу пасыпалася крытыка і абразы ў мой адрас. Сябры спыніцеся пакуль не позна! Так, я за Украіну і я не бачу тут нічога дрэннага». «Майце стасункі з іншымі зоркамі Расеі напрыклад - Сяргеям Бязрукавым, Цінай Кандэлакі і гэтак далей. Жадаю ўсім шчасця і дабрабыту, усім хто любіць мяне і не любіць мяне таксама», - дадаў Канстанцін Хабенскі.

Нагадаем, 13 сакавіка на сайце Міністэрства культуры РФ быў апублікаваны зварот расейскіх дзеячаў культуры ў падтрымку дзеянняў Расеі і пазіцыі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адносна Крыма. Ліст падпісалі 512 дзеячаў культуры, сярод якіх былі і тыя, хто не ведаў, што патрапіў у спіс падпісантаў, аднак пераважная большасць пацвердзіла сваю пазіцыю.

Апошнія навіны