BE RU EN

Украіна і Расея дамовіліся аб замірэнні да 21 сакавіка

  • 16.03.2014, 17:25

Міністэрства абароны Украіны і Расеі дамовіліся аб замірэнні ў Крыме да 21 сакавіка.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на в.а. міністра абароны Украіны Ігара Ценюха.

«У гэты час супраць нашых вайскоўцаў у Крыме не будуць ужытыя ніякія захады. Цяпер на нашых вайсковых аб'ектах адбываецца папаўненне запасаў, - заявіў Ценюх у кулуарах перад пасяджэннем Кабінета міністраў. - На сёння абстаноўка што да нашых вайсковых частак і блакавання нармалізавалася. Я думаю, што як было дасягнутае замірэнне, так і да 21-га дня яно будзе захоўвацца».

Пры гэтым дадаў, што ўзброеныя часткі, якія дыслакуюцца ў Крыме, знаходзяцца ў рэжыме прывядзення ў поўную баявую гатоўнасць.

Пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыму. 6 сакавіка парламент аўтаноміі прыняў пастанову аб

/news/2014/3/10/89918/> яе ўваходжанні ў склад РФ. 78 з 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыма і правядзенне «рэфэрэндуму» ў гэтым пытанні 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў «дэкларацыю аб незалежнасці» паўвыспы.

Учора Вярхоўная Рада Украіны распусціла парламент Крыму.

Апошнія навіны