BE RU EN

На журналістаў Al Jazeera напалі на выбарчым участку ў Крыме

  • 16.03.2014, 16:21

На крымскім «рэферэндуме» журналістаў не пускаюць на ўчасткі і б'юць.

На здымачную групу тэлеканала Al Jazeera напалі прадстаўнікі «народнай самаабароны Крыму», зламалі тэхніку і выгналі з выбарчага ўчастка, не дазволіўшы праводзіць здымку.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі ў крымскай арганізацыі Камітэта выбарцаў Украіны.

«Журналісты спрабавалі трапіць на ўчастак №01004 у Алушце, але іх туды не прапусцілі, матывуючы тым, што яны павінны прайсці дадатковую акрэдытацыю ў Алушцінскім гарсавеце. Але журналісты маюць акрэдытацыю на асвятленне «рэфэрэндуму». Журналісты пачалі здымаць абстаноўку вакол ўчастка, да іх падбеглі некалькі «самаабаронцаў», ударылі па камеры, зламалі мікрафон», - адзначылі ў КІУ.

Таксама «самаабаронцы» высветлілі, хто гэтыя журналісты, паабяцалі «разабрацца», пасля чаго прадстаўнікі СМІ былі вымушаныя адтуль з'ехаць.

Апошнія навіны