BE RU EN

Паранены ў Харкаве сепаратыст фатаграфаваўся са сцягам НСДАП

  • 16.03.2014, 15:53

Прарасейскі актывіст Анатоль Ермакоў з задавальненнем пазаваў з нацысцкай сімволікай.

Некалькі ягоных фотаздымкаў, знойдзеных у сацыяльных сетках, размясціў на сваёй старонцы ў «Твітэры» карыстальнік Yura Kuznetsov. На іх ён не толькі выяўлены са сцягам са свастыкай, але і тату з выявай фашысцкай сімволікі.

Нагадаем, надоечы блогеры знайшлі такую ж фатаграфію яшчэ аднаго завадатара сепаратыстаў Паўла Губарава. На ёй ён быў паказаны з павязкай са свастыкай на рукаве ў асяроддзі чальцоў фашысцкай арганізацыі «Расейскае нацыянальнае адзінства».

Анатоль Ермакоў быў паранены ўчора ноччу, калі прарасейскія ўзброеныя актывісты штурмавалі офіс арганізацыі «Просвiта» ў Харкаве.

Апошнія навіны