BE RU EN

Камунальныя паслугі ў Менску падаражэлі

  • 16.03.2014, 14:21

Улады Менска на 1,8% падвысілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадстаўляюцца насельніцтву.

Адпаведная пастанова зацверджана рашэннем Менгарвыканкама ад 27 лютага 2014 года №452, піша АФН.

Згодна з дакументам, тарыф на паслугі ў тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў складзе Br610,8 у месяц за 1 кв м агульнай плошчы жылога памяшкання. Тарыф на водазабеспячэнне павялічаны да Br1018 за 1 куб м, на каналізацыю - да Br661,7 за 1 кубаметр. Карыстанне ліфтамі складзе Br2392,3 з аднаго жыхара ў месяц.

Апошнія навіны