BE RU EN

«Турыстаў» Пуціна звозяць на прарасейскі мітынг у Данецку

  • 16.03.2014, 13:41

У цэнтр Данецка сёння раніцай масава звозілі мужчын ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў.

Частка з іх збіраюцца ля тэатра оперы і балета, іншыя знаходзяцца ля стадыёна «Шахцёр». Пра гэта гаворыцца на старонцы супольнасці Еўрамайдан у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«На адным з аўтобусаў таблічка Торэз, на астатніх закрытыя газетамі. Арганізатары з мэтай канспірацыі знялі нумары са сваіх аўтамабіляў (белы шаўрале і чорны мерседэс). Увесь кантынгент - мужчыны ад 20 да 40», - адзначаюць відавочцы.

А 12:00 на плошчы Леніна пачаўся мітынг у падтрымку крымскага «рэферэндуму» і далучэння Усходняй Украіны да Расеі. Мясцовыя ўлады праз суд спрабавалі забараніць мітынгі на выходных, але суд адмовіў у такім рашэнні, не ўбачыўшы небяспекі для жыцця жыхароў Данецка.

Учора Каардынацыйны камітэт патрыятычных сіл Данбаса папярэдзіў грамадзян і ўлады Данецка і вобласці пра магчымыя правакацыі і магчымых тэрактах 16 сакавіка. Са спасылкай на свае крыніцы камітэт сцвярджае, што «на прарасейскія акцыі плануецца звезці людзей, сярод якіх арганізаваныя злачынныя групоўкі якія маюць на мэце захоп дзяржаўных органаў і грамадскіх будынкаў, а таксама падбухторванне да ўдзелу ў гэтым радавых грамадзян».

Раней жыхары Данецка паведамлялі, што напярэдадні беспарадкаў, якія адбыліся ўчора, на вуліцах горада таксама былі заўважаныя аўтобусы і маршрутныя таксі з «турыстамі». Людзі высаджваліся з аўтобусаў, ім раздавалі расейскія сцягі. Людзі пачыналі фатаграфавацца і паводзіць сябе так, што, здаецца, яны ўпершыню ў Данецку.

Фота з архіву

Апошнія навіны