BE RU EN

На «рэферэндуме» ў Крыме галасуюць расейцы

  • 16.03.2014, 12:19

Са слоў выбаршчыкаў, іх проста дадаюць у спісы, калі іх там не было.

На непрызнаным светам рэферэндуме ў Крыме на выбарчыя ўчасткі дапускаюць нават расейцаў з сімферопальскай прапіскай. Пра гэта ў сацыяльных сетках пішуць самі выбаршчыкі.

«Я, грамадзянка Расеі, з прапіскай у Сімферопалі, атрымала бюлетэнь са словамі: «Ну, раз вы тут жывяце, значыць, можаце галасаваць». Цётачка, якая не знайшла мяне ў спісах, проста ўпісала маё прозвішча ў спіс. Вось так», - напісала журналістка Кацярына Сяргацкая.

Апошнія навіны