BE RU EN

У Парыжы абмяжоўваюць рух аўтамабіляў

  • 16.03.2014, 10:02

Пачынаючы з панядзелка, у Парыжы часова абмяжоўваецца карыстанне асабістым аўтатранспартам.

Уладальнікі аўто і матацыклаў з цотнымі і няцотнымі нумарамі змогуць выязджаць у горад праз дзень.

Праз спалучэнне цёплых дзён і халодных начэй, якое перашкаджае цыркуляцыі атмасферы, утрыманне шкодных рэчываў у парыжскім паветры пяты дзень запар перавышае дапушчальную норму ў два з лішнім разы, паведамляе BBC.

Аналагічная мера ў падобнай сітуацыі ўжо ўводзілася ў 1997 годзе.

Акрамя таго, улады зрабілі на тры дні бясплатным грамадскі транспарт.

Паводле ўзроўню забруджвання паветра Парыжа саступае сярод сусветных сталіц толькі Пекіну.

Апошнія навіны