BE RU EN

ААН можа абыйсці расейскае вета на рэзалюцыю адносна Украіны

  • 16.03.2014, 8:48

Рэзалюцыю адносна Украіны могуць прыняць на Генасамблеі ААН, дзе ў Расеі няма права вета.

Такога варыянту развіцця падзей не выключыў сталы прадстаўнік Вялікабрытаніі пры ААН Майкл Лайал, паведамляе радыё Эхо Москвы.

З ягоных слоў, краіны - ўдзельніцы Рады бяспекі не збіраюцца апускаць рукі толькі таму, што Расея наклала вета на праект рэзалюцыі аб незаконнасці крымскага рэферэндуму. Падтрымалі прапанаваны ЗША дакумент 13 з 15 краін - чальцоў Рады бяспекі ААН, Кітай устрымаўся.

Між тым, Масква настойвае на легітымнасці крымскага рэферэндуму, заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін.

У МЗС Расеі заявілі, што ЗША з дапамогай прапанаванай рэзалюцыі хацелі стварыць «хлуслівы інфармацыйны фон» вакол незаконнага рэферэндуму ў Крыме.

Апошнія навіны