BE RU EN

Кіеўскі школьнік вярнуў Пуціну ягоны гадзіннік (Відэа)

  • 15.03.2014, 21:37

Андрэй Сянько атрымаў гадзіннік у падарунак ад прэзідэнта Расеі 10 гадоў таму.

Гэта адбылося ў 2004 годзе, пасля візіту Уладзіміра Пуціна ў Кіеў. Андрэй Сянько атрымаў прэзідэнцкі гадзіннік у падарунак за пытанне аб марах, на які кіраўнік Расеі адказаў, што марыць аб тым, каб усе жылі ў міры, піша «Лiга.нет».

5 лютага Андрэю Сянько споўнілася 16 гадоў. 7 сакавіка ён, паводле ягоных слоў, атрымаў пашпарт грамадзяніна Украіны і наважыў аддаць гадзіннік назад Пуціну - бо ён стаў «сведчаннем вялікай хлусні» расейскага прэзідэнта.

Апошнія навіны