BE RU EN

МЗС Украіны: Мы пакідаем за сабой права адказаць на ўварванне Расеі

  • 15.03.2014, 21:31

Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае пратэст у сувязі з высадкай расейскага дэсанту ў Херсонскай вобласці.

Кіеў патрабуе ад расейскага боку неадкладнага вываду яе ўзброеных сіл з тэрыторыі Украіны. «Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае рашучы і катэгарычны пратэст у сувязі з высадкай 15 сакавіка 2014 года ў раёне пасёлка Стралковая Херсонскай вобласці дэсанту вайскоўцаў Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў заяве МЗС Украіны, распаўсюджанай у суботу, 15 сакавіка.

У паведамленні гаворыцца, што захоп пасёлка Стралковая ўчынілі 80 чалавек і пры падтрымцы чатырох баявых гелікоптэраў і трох баявых бронемашын.

«МЗС Украіны заяўляе аб ваенным уварванні Расеі і патрабуе ад расейскай стараны неадкладнага вываду яе ўзброеных сіл з тэрыторыі Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўкраінскім замежнапалітычным міністэрстве адзначылі, што Украіна пакідае за сабой права ўжыць усе патрэбныя захады для спынення вайсковага ўварвання з боку Расеі.

Раней паведамлялася, сіламі падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны была спыненая спроба пранікнення вайскоўцаў ВС Расеі на тэрыторыю Херсонскай вобласці з боку Арабацкай стрэлкі.

Апошнія навіны