BE RU EN

Пракуратура Швейцарыі: Януковіч датычны да адмывання грошай

  • 15.03.2014, 20:01

У швейцарскую пракуратуру паступілі дадзеныя з паліцыі аб падазрэнні Віктара Януковіча і яго паплечнікаў у хабарніцтве і адмыванні грошай.

Пра гэта заявіла прадстаўніца ведамства, паведамляе РБК-Украіна.

«Паведамленне аб меркаваным адмыванні грошай звязана з дзеяннямі патэнцыйна карупцыйнага характару, у якіх Віктар Януковіч і блізкія яму людзі маглі браць удзел», - сказала яна. Прадстаўніца пракуратуры таксама дадала, што фармальнае расследаванне пакуль не распачатае.

Нагадаем, у лютым 2014 Швейцарыя замарозіла актывы Януковіча і яго паплечнікаў. Сума актываў не паведамляецца. Паводле заявы прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка, Януковіч паклаў на свае рахункі 37 млрд даляраў за тры апошнія гады.

Фота: Reuters

Апошнія навіны