BE RU EN

БАТЭ здабыў Суперкубак Беларусі

  • 15.03.2014, 19:47

Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў чацвёрты раз у сваёй гісторыі здабылі Суперкубак Беларусі, у якім сустракаюцца чэмпіён краіны і ўладальнік кубка.

15 сакавіка ў сталічным футбольным манежы каманда Аляксандра Ярмаковіча выйграла ў «Мінска» з лікам 1:0. Адзіны гол забіў Філіп Младзеновіч, піша БелаПАН.

Да гэтага БАТЭ валодаў Суперкубкам ў 2010, 2011 і 2013 гадах.

Апошнія навіны