BE RU EN

Пажар на Менскім маторным заводзе

  • 15.03.2014, 18:15

На Менскім маторным заводзе сёння днём узнік пажар.

Пра гэта паведаміла прэс-служба гарадскога ўпраўлення МНС.

Адбылося ўзгаранне трансфарматара і разлітага трансфарматарнага алею ў цэху алюмініевага ліцця на плошчы 25 кв.м. Усяго ў трансфарматары было 1350 кг алею. Паводле ўдакладненых звестак, пажар ужо патушаны.

Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Апошнія навіны